Reuters.com

Reuters.com

Захоплены групай сепаратыстаў будынак Харкаўскай абласной адміністрацыі вызваліла падраздзяленне ўкраінскага спецназа «Ягуар». Антытэрарыстычная аперацыя прайшла без стрэлаў і ахвяраў, паведамляюць харкаўскія СМІ. Яна распачалася а 6.30.

Як паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, 70 харкаўскіх сепаратыстаў затрымана. Іх даставілі ў СІЗА Кіева і Палтавы.

Нагадаем, што ў нядзелю некалькі тысяч узброеных сепаратыстаў і жыхароў Расіі занялі шэраг адміністратыўных будынкаў у Данецку, Луганску і Харкаве і абвясцілі там «Данецкую народную рэспубліку» і «Харкаўскую народную рэспубліку». Тыя «рэспублікі» адразу звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай увесці войскі на іх тэрыторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?