Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата крымінальная справа ў дачыненні да мінчаніна 1979 года нараджэння, які падазраецца ў забойстве з асаблівай жорсткасцю. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, раніцай 24 сакавіка ў сваёй кватэры са шматлікімі колата-рэзанымі раненнямі быў знойдзены труп мінчаніна 1980 года нараджэння. З месца злачынства з нажавым раненнем у жывот шпіталізаваны падазраваны ва ўчыненні забойства. 

Устаноўлена, што падазраваны і загінулы раней неаднаразова былі судзімыя, у тым ліку за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Паводле слоў Герасімава, характарыстыкі абодвух, шматлікія сляды ад ін'екцый, узятыя з месца злачынства выкарыстаныя шпрыцы і іншыя рэчыўныя доказы па справе даюць следчым падставы меркаваць, што забойства адбылося пасля сумеснага спажывання наркатычных сродкаў. 

На допыце падазраваны пацвердзіў, што пасля спажывання не ўстаноўленага пакуль наркатычнага сродку ён і загінулы страцілі кантроль над сабой, у выніку чаго ўзнік канфлікт, які завяршыўся забойствам. 

Прызначаны неабходныя экспертызы. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, скіраваныя на ўстанаўленне ўсіх акалічнасцяў учынення асабліва цяжкага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?