Экіпаж кітайскага ваеннага самалёта, які ўдзельнічае ў пошуках зніклага «Боінга» малаазійскіх авіяліній, пабачыў «падазроны аб'ект» на паверхні вады ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна, праінфармавала кітайскае прэс-агенцтва Xinhua. Дадзеныя па лакалізацыі знойдзенага аб'екта перададзеныя аўстралійскім пошукавым службам.

Аб'екты, якія могуць стаць рэшткамі самалёта, заўважылі таксама французскія ратавальнікі.

Дзякуючы інфармацыі, атрыманай ад французскіх уладаў, плошча пошуку была пашырана амаль да 70 тыс. квадратных кіламетраў. Тыя аб'екты на фотаздымках, што былі вызначаны ў якасці патэнцыйных частак машыны, размешчаныя на адлегласці больш за 900 кіламетраў ад аб'ектаў, вызначаных раней Кітаем і Аўстраліяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?