У групе ў Фэйсбуку «Адэса Курс-Еўра» з’явіўся допіс адэсіта, у якім ён распавядае пра стаўленне гараджан да расійскай сеткі заправак «Лукойл».

Прапануем чытачам амаль анекдатычны выпадак з жыцця адэсітаў. Допіс з Фэйсбука апублікаваны з захаваннем аўтарскага стылю:

Раніца, у Адэсе 5:46, толькі зайшоў дадому. Усю ноч давялося быць за стырном. Ужо на пад’ездзе да дому, заехаў на запраўку каля «Сёмага кіламетра». Звярнуў увагу на ўкраінскія сцяжкі на кожнай калонцы і абсалютную пустэч (звычайна ў гэты час там надта шмат маршрутачнікаў, транзітнікаў, і блізкасць да «Сёмага кіламетра» абавязвае).

Дык вось, ужо калі дастаў крэдытку, каб аплаціць дваццаць літраў, звярнуў увагу на прадаўца, ягоныя вочы і твар выражалі здзіўленне, якое змешвалася з захапленнем.

Я яму кажу з іроніяй: «У вас нешта здарылася?»

Ён: «Вам бензін?»

Я: «Ну, напэўна ж, бензін».

Ён (вочы гараць): «Колькі?»

І тут я разумею – я на запраўцы «Лукойла». А за ягонай спіной быў цэлы стэлаж з цыгарэтамі…

Кажу: «Дай пачак».

Ён (з прыкрасцю мне ў след): «Вы што ўсе, згаварыліся?!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?