«Цэны ўпалі на 15-20%. Як сітуацыя будзе складвацца далей, залежыць ад таго, якія крокі зробіць Еўрапейская камісія. Мы спадзяемся, што Брусэль задзейнічае наяўныя ў яго распараджэнні інструменты. Гаворка ідзе аб субсідыяванні вытворчасці і экспарту ў трэція краіны», — сказаў ён.

Польшча ў 2013 годзе імкліва нарошчвала экспарт свініны, у першую чаргу за кошт краін Мытнага саюза. Калі ў 2012 годзе польскі экспарт свініны склаў 316 тысяч тон, то ў 2013 годзе, паводле папярэдніх ацэнак, ён дасягнуў 550 тысяч тон. Вытворцы, якія сутыкнуліся з падзеннем цэнаў, пачалі пошук альтэрнатыўных рынкаў. У прыватнасці, плануецца пашырыць сваю прысутнасць на рынку Кітая, Японіі, Паўднёвай Карэі.

Нягледзячы на тое, што вялікая частка інвестыцыйных праектаў была рэалізаваная пасля ўступлення ў Еўрасаюз, частка прадпрымальнікаў пачала ўкладваць грошы ў пашырэнне вытворчасці з прыцэлам на рынак Расіі і Беларусі. «Гэтыя праекты будуць замарожаныя да высвятлення сітуацыі», — сказаў Хаінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?