Кампанія па залічэнні ў беларускія ВНУ яшчэ ў самым разгары, але некаторыя ўжо могуць ганарыцца, што перайшлі з разраду абітурыентаў у разрад студэнтаў, якія будуць навучацца за кошт бюджэту.

Колькасць жа неабходных для паступлення балаў сведчыць, што самымі запатрабаванымі сярод абітурыентаў спецыяльнасцямі сталі «праграмаванне» і «міжнародныя адносіны».

Абсалютны рэкорд гэтага года трымае спецыяльнасць «Міжнароднае права», якой навучаюць на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Для паступлення туды трэба было набраць рэкордыня 388 (у мінулым годзе 374) балаў.

Пры гэтым на конкурснай аснове на «Міжнароднае права» паступіў толькі адзін чалавек. Астатнія 14 прайшлі без экзаменаў.

Не адстаў ад БДУ і БДУІР. Імідж праграміста як адной з самых запатрабаваных і паспяховых прафесій у зрабіў сваю справу: прахадны бал на спецыялізацыю «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» склаў 375 балаў — на 19 болей за мінулы год.

Пры гэтым лічба ў 375 балаў — паўпрахадны бал. Гэта азначае, што адразу некалькі абітурыентаў з такімі высокімі вынікамі падалі дакументы ва ўніверсітэт.

Толькі на два балы мешей патрабавала спецыяльнасць «Менеджмент» ужо ўзгаданага ФМА БДУ. Сем «гарадскіх» студэнтаў, якія прэтэндавалі на паступленне на гэту спецыялізацыю, мусілі набраць 373 балы. А вось адзіны абітурыент з сельскай навучальнай установы прайшоў на тую ж спецыяльнасць з 297 баламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?