Ігар Трухановіч.
Дзмітрый Чарняк (злева) і Аляксандр Тарнагурскі.
Хлопцаў сустракалі сябры і паплечнікі.
6 мая на свабоду выходзяць актывісты, асуджаныя 29 красавіка на 10 сутак пасля ўдзелу ў санкцыянаваным шэсці «Чарнобыльскі шлях».
Першым выйшаў Ігар Трухановіч, якога абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў правядзенні несанкцыянаванага пікету. Затым — актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрый Чарняк і Аляксандр Тарнагурскі.
Па словах карэспандэнта «НН», актывістаў сустракаюць каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх заўважаны старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня БДХ Віталь Рымашэўскі.
0
0
0
0
0
0