Сяргей Памазун, які падазраецца ў забойстве шасці чалавек у Белгарадзе (Расія), затрыманы вечарам 23 красавіка. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на МУС РФ.
Як паведамілі ў прэс-службе МУС, Памазун быў затрыманы на чыгуначнай станцыі Белгарада пры спробе выехаць на грузавым цягніку з зоны ачаплення. У ходзе затрымання адзін паліцэйскі атрымаў нажавыя раненні вачэй і перадплечча. Пацярпелы шпіталізаваны.
У МУС таксама паведамілі, што аперацыяй па затрыманні Памазуна кіраваў асабіста кіраўнік МУС Расіі Уладзімір Калакольцаў, які прыехаў у Белгарад ў ноч на 23 красавіка.
22 красавіка 31-гадовы Сяргей Памазун застрэліў шэсць чалавек у Белгарадзе.Па дадзеных следства, Памазун скраў у свайго бацькі агнястрэльную зброю і аўтамабіль BMW X5. Пасля гэтага ён прыехаў у краму «Паляванне», дзе забіў дваіх прадаўцоў і аднаго наведніка.
Ён таксама забраў з крамы зброю, пасля чаго выйшаў на вуліцу і застрэліў яшчэ траіх чалавек, сярод якіх апынуліся дзве школьніцы 14 і 16 гадоў.
0
0
0
0
0
0