«Белтэхагляд» ініцыюе павелічэнне адміністрацыйнай адказнасці аўтаўладальнікаў за несвоечасовае праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду, паведаміла прэс-сакратар прадпрыемства Таццяна Пашкевіч.

Яна ўдакладніла, што прадстаўнікі прадпрыемства прапанавалі ўнесці змены ў ч. 5 арт. 18.12 КоАП, якія прадугледжваюць павелічэнне памеру штрафу за несвоечасовае праходжанне дзяржтэхагляду ўдвая да чатырох базавых велічынь, а для легкавых аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюцца для камерцыйных перавозак пасажыраў, — да дваццаці (цяпер 1 базавая велічыня складае 100 тыс. рублёў).

«Колькасць транспартных сродкаў з няпройдзеным тэхаглядам на беларускіх дарогах гэтай вясной выклікае трывогу», — адзначыла Таццяна Пашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?