Роўна два гады таму Беларусь узрушыла жахлівая падзея – выбух у мінскім метро, падчас якога загінулі 15 чалавек і сотні былі параненыя.

Як жывуць зараз пяцярпелыя ад тэракта? Мы завіталі ў госці да Інэсы Крутой. На першы погляд, дзяўчыне пашанцавала: рукі і ногі ў яе цэлыя. Аднак для Інэсы праблема нават выйсці з дома ці памыцца ў душы — наступствы чэрапна-мазгавой і шматлікіх іншых траўм пазбавілі дзяўчыну магчымасці працаваць і самастойна глядзець сябе.

У тым ліку з гэтай прычыны Інэса дагэтуль не прайшла паўнавартаснага абследавання і не сабрала дакументы на групу інваліднасці — хадзіць да дактароў і стаяць у шматгадзінных чэргах у паліклініцы дзяўчыне не пад сілу.

«На нас распаўсюджваюцца агульныя ўмовы, — распавядае Інэса. — У ахвяр тэракта няма магчымасці атрымаць ільготнае абследванне ці лячэнне. У Беларусі нас фактычна не існуе».

Сітуацыя Інэсы ўскладняецца тым, што яе маці — інвалід другой групы. Бацька толькі ў снежні мінулага года вярнуўся дадому з турмы і прымусовага лекавання. Цяпер яму цяжка уладкавацца на працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?