У нашым пасёлку гэты жарт хутчэй падобны да фільма жахаў. З тых часоў, як ацяпляць мястэчка пачалі з выкарыстаннем «перадавых тэхналогій», жыхары перасталі спакойна жыць», — напісала на Гарачую лінію TUT.BY чытачка Іна.

— Усё пачалося з таго, што ў нашым пасёлку Гезгалы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці пабудавалі кацельню на мясцовым відзе паліва — пілавінні. Толькі праблема ў тым, што вышыня коміна не большая за трохпавярховы дом, а то і меншая. У выніку дым ідзе ў кватэры да людзей, а не ўверх. Раней у нас была іншая кацельня, але тады вышыня коміна была велізарнай, і дыскамфорту не адчувалася.

Жанчына расказвае, што як толькі вецер дзьме ў бок пасёлка, дым з попелам сыплецца ў форткі. Даводзіцца не адкрываць вокны, «як падчас ляснога пажару». Вечарам, асабліва ў штыль, дом за туманам дыму амаль не бачны: «Абсурд: жывем у лесе і не дыхаем чыстым паветрам».

У Дзятлаўскім райвыканкаме пра праблему ўжо чулі, але нешта змяняць пакуль не плануюць:

— Да нас ужо звярталіся жыхары са скаргамі. Аднак гэтую кацельню пабудавалі строга па праектна-каштарыснай дакументацыі, і вышыня коміна адпавядае гэтаму праекту. Праектавальнікі ўсё гэта пралічвалі, гэта іх праца. Уся дакументацыя прайшла экспертызу, і адступіць ад праекта мы проста не маем права. Раней сітуацыя сапраўды была лепшая, калі там была газавая кацельня. Але цяпер, самі разумееце, праграма імпартазамяшчэння, мясцовыя віды паліва і зніжэнне спажывання газу… І ва ўсіх раёнах цяпер нарошчваюць колькасць кацельняў, якія працуюць на мясцовых відах паліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?