Палацава-паркавы комплекс «Савейкі», паводле дадзеных сайта Брэсцкага аблвыканкама, набылі на адкрытым аўкцыёне 12 лютага.

За два гады цана палаца знізілася ўдвая: у 2011 годзе старадаўні маёнтак прапаноўвалі за амаль 400 тысяч даляраў.

Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў вёсцы Савейкі быў сфармаваны ў канцы ХVIII — пачатку XIX стагоддзя. У свой час ён належаў Бенігсенам і Чапскім. Хто стаў новым гаспадаром сядзібы, пакуль не паведамляецца.

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?