Тарыфы на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі будуць рэгуляваць мясцовыя органы ўлады. Аб гэтым гаворыцца ў Праграме развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі да 2015 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў нумар 97 ад 8 лютага 2013 года.

Паўнамоцтвы па рэгуляванню тарыфаў на аказваемыя насельніцтву паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню, капітальнаму рамонту жылых дамоў, водазабеспячэнню, водаадвядзенню (каналізацыі), карыстанню ліфтам і жылымі памяшканнямі плануецца перадаць аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму. Мясцовыя органы ўлады будуць ажыццяўляць гэта рэгуляванне па ўзгадненню з Міністэрствам эканомікі Беларусі.

У дакуменце таксама паведамляецца, што ўдасканаленне тарыфнай палітыкі плануецца ажыццяўляць у Беларусі шляхам паэтапнага павышэння,
з улікам росту даходаў грамадзян, узроўню пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне ЖКП з давядзеннем яго па асобных відах паслуг (водазабеспячэнне, вываз і абясшкоджванне цвёрдых камунальных адходаў) да ўзроўню сабекошту.

Узровень пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг арганізацыямі ЖКГ знізіўся з 24,2% у 2010 годзе да 15,3% ў 2012 годзе.

Зніжэнне ўзроўню пакрыцця выклікана ростам цэн і тарыфаў на імпартуемыя энергарэсурсы (прыродны газ, электраэнергія), гаруча-змазачныя і іншыя матэрыялы, які значна апярэджвае павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

Для кампенсацыі арганізацыям, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, росту затрат на іх аказанне і недапушчэння зніжэння ўзроўню іх пакрыцця насельніцтвам Праграмай прадугледжваецца штоквартальная індэксацыя на працягу фінансавага года цэн і тарыфаў на ЖКП для насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?