Так, рашэннем прэзідэнта ўнесеныя змены ва Указ № 368 ад 2 чэрвеня 2006 «Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатаванага жыллёвага фонду грамадзян».

Згодна з гэтым дакументам раней праектаванне і будаўніцтва газаправодаў эксплуатаванага жыллёвага фонду ажыццяўлялася з дзвюх крыніц. Да 2% выдаткаў пакрывалася са сродкаў інавацыйнага фонду, створанага Міністэрствам энергетыкі, а астатняе — са сродкаў грамадзян, якім належаць на правах уласнасці жылыя памяшканні.

Цяпер жа дзяржава не будзе пакрываць нават той мізэр выдаткаў, якія пакрывала раней. Згодна са зменамі ва ўказе, усе выдаткі па праектаванні, урэзцы ў газаправод і пракладцы газавых камунікацый унутры дома будуць несці выключна ўладальнікі нерухомасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?