«На большай частцы краіны ўстанавілася адліжнае ветранае надвор’е. Дарожную абстаноўку таксама ўскладняюць дождж, мокры снег, туманы і галалёдзіца», —
гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі.

У складаных дарожных умовах Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём. Выбіраць бяспечную хуткасць, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал паміж транспартнымі сродкамі, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, выключыць выезд на паласу сустрэчнага руху.

Падчас моцных ападкаў і ў тумане неабходна рухацца з уключаным блізкім святлом фар.

У сваю чаргу, усім пешаходам неабходна з павышанай асцярожнасцю перасякаць праезную частку — толькі ва ўстаноўленых месцах і пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Дождж і сустрэчнае асляпленне перашкаджаюць вадзіцелю своечасова ўбачыць чалавека на дарозе. Таму вельмі важна паклапаціцца аб абазначэнні сябе на дарозе ва ўмовах абмежаванай бачнасці: веласіпедыстам выкарыстоўваць актыўнае святло і камізэлькі павышанай бачнасці, пешаходам насіць святлоадбіўныя элементы. Пры гэтым важна, каб флікеры былі бачны вадзіцелю, а не закрыты складкамі адзення.

У мэтах арганізацыі бяспекі дарожнага руху ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць па папярэджанні і спыненні грубых парушэнняў ПДР вадзіцелямі і пешаходамі.

Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла», а таксама асабовы склад батальёнаў ДПС ДАІ УУС аблвыканкамаў будуць аказваць дапамогу па арганізацыі бяспекі дарожнага руху тэрытарыяльным падраздзяленням у найбольш непаспяховых у плане аварыйнасці рэгіёнах.

Сіламі мясцовых ДАІ будзе праводзіцца адпрацоўка аўтадарог і населеных пунктаў на тэрыторыі абслугоўвання па выяўленні парушэнняў ПДР пешаходамі, своечасовым выключэнні пешаходаў з праезнай часткі ў цёмны час сутак.

У многіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей запланавана правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў пад умоўнай назвай «Фільтр» з прыцягненнем іншых службаў міліцыі (крымінальны вышук, дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі, АМАП, дэпартамент аховы і інш.).

Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ будуць арганізоўваць бяспеку дарожнага руху паблізу школ падчас правядзення сустрэч выпускнікоў мінулых гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?