kommersant.ru

kommersant.ru

Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён запрасіў прыхільнікаў Іосіфа Сталіна з'ездзіць на Бутаўскі палігон у Маскве, каб ацверазіцца.

Такім чынам старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату ў эфіры праграмы «Познер» на Першым канале адрэагаваў на вынікі апытання, паводле якіх траціна расіянаў станоўча ацэньваюць асобу правадыра.

«На палігоне ёсць музей, фатаграфіі людзей, там распавядаюць што адбывалася — кожны дзень прывозілі і расстрэльвалі ноччу па 200, 300, 400 чалавек. Былі 15-16-гадовыя дзеці. За што іх расстрэльвалі?» — заявіў ён.

Пры гэтым мітрапаліт адзначыў, што нельга прымяншаць гістарычныя заслугі «тых, хто з боку нашай дзяржавы вёў вайну, каб мы перамаглі, а не прайгралі». Аднак ён заклікаў не забываць аб шматмільённых ахвярах, рэпрэсіях.

«Тое, што быў генацыд уласнага насельніцтва — гэта ўсё было», — нагадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?