Ніклас Матэі. Фота: BILD

Ніклас Матэі. Фота: BILD

Аўтамабіль акружылі некалькі дзясяткаў чалавек. Падчас размовы на падвышаных тонах адзін з людзей раптам ударыў яго па твары праз адкрытае акно. Ніклас сам выклікаў хуткую і паліцыю, піша BILD.

 

За апошні час 18-гадовы Ніклас Матэі з Грэфенхайніхена (зямля Саксонія-Анхальт на ўсходзе Нямеччыны) стаў вядомы на ўсю краіну. Ён называе сябе ў сацсетках майстрам даносаў, за мінулы год ён напісаў на землякоў 4227 скарг. У іх ліку — даносы на галінку, якая ўпала на дарогу, і гучны пыласос. 

Ніклас хваліў спецслужбы Кітая і выступіў за адраджэнне «Штазі» — рэпрэсіўнае Міністэрства дзяржбяспекі ГДР.

Чытайце таксама:

18-гадовы немец напісаў на землякоў 4227 даносаў

Клас
56
Панылы сорам
9
Ха-ха
32
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7