Аляксандр Хінштэйн. Фота: Дзярждума

Аляксандр Хінштэйн. Фота: Дзярждума

Дэпутат расійскай Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн прапанаваў правяраць сэксуальную арыентацыю чыноўнікаў. На яго думку, «зонамі недаступнасці павінны быць тыя ўстановы, структуры органы ўлады, якія непасрэдна звязаныя з выхаваннем і фарміраваннем дзяцей, падлеткаў і моладзі».

«Я не бачу ў такой праверцы нічога заганнага і дрэннага. Абарона традыцыйных сямейных каштоўнасцяў — адзін з пастулатаў дзяржаўнай палітыкі, і да людзей, якія гэтым займаюцца, неабходна падыходзіць асабліва ўважліва.

У мяне ў самога двое дзяцей. І я дакладна быў і буду супраць таго, каб хтосьці з настаўнікаў маіх сыноў прадстаўляў нетрадыцыйныя сэксуальныя каштоўнасці», — адзначыў Хінштэйн у інтэрв'ю oboz.info.

У пачатку красавіка Хінштэйн абвінаваціў міністра моладзевай палітыкі Самарскай вобласці Сяргея Бурцава ў тым, што той з'яўляецца геем і «прапагандуе ЛГБТ». У выніку Бурцаву прыйшлося падаць у адстаўку.

Чытайце таксама:

У Расіі выпусцілі кнігу пра рэжысёра Пазаліні і замазалі чорным усе згадкі пра яго гомасэксуальнасць ФОТАФАКТ

Мінкульт Беларусі аднёс да парнаграфіі дэманстрацыю нетрадыцыйных адносін

«Журы хацела нейкай драмы». ЛГБТ-актывіст з Беларусі выступіў на папулярным польскім шоу

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2