Да 7-га сакавіка ўключна замовіць цішоткі патрэбных вам памераў з новымі прынтамі можна на 20% танней — за 20 рублёў. Адпраўляць цішоткі поштай і выдаваць у краме пачнуць праз тыдзень — з 15 сакавіка.
Перадзамову можна аформіць тут
Вы можаце аплаціць вашую замову адразу праз сайт Symbal.by карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштай у любы пункт Беларусі і свету.
1. Цішотка «Biełaruś»
Назва нашай краіны тут напісаная «беларускай лацінкай», а ў спалучэнні літар бачная выява зубра.
Увага! Надпіс «Biełaruś» — гэта не па-польску, чэску ці яшчэ як. Так правільна пішацца назва нашай краіны паводле класічнага беларускага лацінскага алфавіту, пра які падрабязней чытайце тут.
2. Цішотка з афіцыйным лагатыпам «Дня Волі»
Яго распрацаваў вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.
3. Цішотка, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму
А таксама легендарнаму паролю паўстанцаў: «Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!»
4. Цішотка «Мяккай беларусізацыі»
З беларускай птушкай, якая нарэшце зачырыкала па-беларуску і цяпер заклікае іншых.
5. Цішотка «Спадчына»
З першымі радкамі легендарнага верша Янкі Купалы.
На фотаздымках — эскізы будучых цішотак, таму колеры прынтоў і фасоны гатовых цішотак могуць крыху адрознівацца ад макетаў.
Для цішотак Symbal.by па-ранейшаму выкарыстоўвае прадукцыю сусветна вядомай кампаніі «Fruit of the Loom», таму фасон і размерную сетку вы, напэўна, ужо добра ведаеце.
Паглядзець прыклады можна на фотаздымках іншых цішотак, якія цяпер ёсць у наяўнасці, на сайце ў раздзеле «Адзенне».
* * *
Дарэчы, у інтэрнэце змешчаныя сыходныя файлы афіцыйнага лагатыпа «Дня Волі» ў вектарным і растравым фарматах з прыкладамі візуалізацыі для абсалютна вольнага выкарыстання ў розных мэтах.
Спампаваць і паглядзець можна тут.
Кожны ахвотны ў любой кропцы свету можа спампаваць гэтыя файлы і абсалютна вольна выкарыстоўваць як у грамадскіх, так і камерцыйных мэтах для вырабу і распаўсюду рознай прадукцыі, прысвечанай «Дню Волі».
Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, улёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.
Выкарыстоўвайце гэтыя матэрыялы і рабіце свае святы на «Дзень Волі» ў зручных для вас фарматах, а таксама распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках, як вы адзначаеце 101 год БНР, з хэштэгам #БНР101.