Таццяна Барысік

Таццяна Барысік

Добры дзень, дзякуй, што знайшлі час, прыйшлі, наведалі, падтрымалі нас. Я таксама, як Валодзя Глобус, пачну трошкі здалёку, але пастараюся няшмат… Справа ў тым, што я за 51 год першы раз у журы. Для мяне ўсё было новае: як садзіцца, як хто галасуе, як абмяркоўваюцца кніжкі. Я чакаў, што будуць нейкія сваркі, што будуць нейкія хаўрусы, што будуць нехта некага адцягваць… Якое шчасце, што гэтага нічога не здарылася і як было ўсё добра, светла. У нас практычна ніколі не павышаўся голас на ўсіх пасяджэннях. Што тычыцца журы, я дзякую гэтым людзям, якія са мной былі, і я з імі быў, што яны так прыстойна сябе паводзілі, і вось пакінулі пасля сябе такое прыемнае ўражанне. 

Як я чытаю кніжкі звычайна? Як мы ўсе чытаем кніжкі? Аўтар, загаловак, можа быць, нават аглаўленне. Чытаючы сказ, паэму, апавяданне, мы ніколі не выпускаем з-пад увагі, што гэта напісана, што гэта пісаў [такі і такі] аўтар. І рэдкі выпадак, калі я чытаў большасць апавяданняў на журы — не ўсе апавяданні, далёка не ўсе, але нават калі тры, калі два ёсць — калі забываеш, што пісаў аўтар, хто ён там — мужчына, жанчына, калі ты проста [доўгая паўза]… калі ты проста ўпітваеш гэты тэкст, як зямля ваду, упітваеш, глытаеш як паветра, забываеш аўтара… Гэта факт, што твор атрымаўся, што кніга ёсць, што патэнцыял у такога аўтара магутны, калі ён будзе працаваць… Гэта калі ты чытаеш, і перад табой не ўзнікае агароджа з назвы, прыналежнасці і прозвішча аўтара. Калі ласка, я загаварыўся…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0