ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» стала кіруючай кампаніяй«БелАЗ-Холдынг» .
У склад холдынгу ўвайшлі яшчэ пяць удзельнікаў (даччыных кампаній). Гэта СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод», ААТ
Як адзначылі на прадпрыемстве, стварэнне холдынгу будзе садзейнічаць павелічэнню аб’ёму выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і пашырэнню яе паставак на знешнія рынкі, забеспячэнні стабільнага эканамічнага стану яго ўдзельнікаў, мадэрнізацыі і тэхнічным пераўзбраенні дзеючых вытворчасцей і асваенню новых тэхналогій.
Такім чынам, зараз у сістэме Міністэрства прамысловасці створана ўжо восем холдынгаў,у тым ліку «Гарызонт», «БелОМА», «БелаўтаМАЗ», «Аўтакампаненты», «Белстанкаінструмент», «Беларуская металургічная кампанія», «Амкадор». Сканчаецца рэгістрацыя яшчэ адной структуры — «Лідсельмаш».





