21 ліпеня ў 23:40 у Каланчацкім раёне Херсонскай вобласці на 105-м км аўтадарогі Сімферопаль-Херсон адбылося лабавое сутыкненне грузавога мікрааўтобуса «Ford Transit» і пасажырскага аўтобуса «CETRA» (Рэспубліка Беларусь), які перавозіў 46 грамадзян Беларусі з пасёлка Чарнаморскае (Крым) у Мінск, паведамляецца на сайце МНС Украіны.

У выніку сутыкнення, аўтобус з беларускімі турыстамі перакуліўся на праезную частку, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Лада Каліна» і з іншым грузавым мікрааўтобусам «Ford Transit».

У выніку аварыі ў бальніцы былі шпіталізаваныя 35 чалавек, 4 чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. З ліку грамадзян Беларусі былі шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці 29 чалавек, паведамляе сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Прычына дарожна-транспартнага здарэння высвятляюцца. Па факце здарэння ўкраінскімі праваахоўнымі органамі праводзіцца расследаванне.

МНС Беларусі адкрыла гарачую тэлефонную лінію для сваякоў беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Херсонскай вобласці Украіны, паведамляе БЕЛТА. Тэлефонная лінія пачала сваю працу сёння. Спецыялісты МНС, у тым ліку псіхолагі, прадастаўляюць усю неабходную інфармацыю па мінскіх тэлефонным нумарах 9-017-209-27-87 і 209-27-76.

Для высвятлення акалічнасцяў здарэння і аказання неабходнай дапамогі да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Генконсульства Беларусі ў Адэсе і Пасольства Беларусі ва Украіне. Дыпламаты працуюць у цесным кантакце з медыцынскімі ўстановамі, дзе знаходзяцца пацярпелыя беларускія грамадзяне, а таксама з праваахоўнымі органамі, якія вядуць расследаванне ўсіх абставін здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?