Міліцыя расследуе смерць пенсіянеркі 1948 года нараджэння Юзэфы Арыкі, якую 15 красавіка знайшлі мёртвай недалёка ад могілак каля вёскі Лазавец Маладзечанскага раёна. У жанчыны быў праламаны чэрап.
Як паведаміла аператыўны ўпаўнаважаны вышуку Маладзечанскага райаддзела міліцыі Ларыса Кацялоўская, пенсіянерка 13 красавіка прыязджала на могілкі, дзе прыбірала магілу свайго мужа.
Міліцыя шукае магчымых сведкаў, якія маглі бачыць пажылую жанчыну на могілках.
Юзэфа Міхайлаўна Арыка. Нарадзілася ў Маладзечне. Жыла на вуліцы Будаўнікоў, дом 1, кватэра 49. Была апранутая ў бардовую прашытую куртку з капюшонам, чырвоную хустку, цёмныя штаны.
Загінуўшую анатаміравала медыцынскі судовы эксперт Ірэна Сяліцкая. Яна расказала, што смерць наступіла ад адкрытай
Па словах Ірэны Сяліцкай, смерць не магла наступіць у выніку
дарожна-транспартнага здарэння. Траўмы галавы былі атрыманыя ад удару цяжкім тупым прадметам.
Усіх, хто 13 красавіка быў на могілках каля Лазаўца, міліцыя пераканаўча просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах у Маладзечне:
Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.