Фота ІТАР-ТАСС.
Падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 25 лістапада ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі падпісаны шэраг важных дакументаў у эканамічнай сферы.
У прыватнасці, падпісаны кантракты на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспарціроўку цераз тэрыторыю рэспублікі ў 2012–2014 гадах. ААТ «Газпрам» і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі таксама падпісалі дагавор
Як паведамляе
у адпаведнасці з кантрактам цана газу для Беларусі ў 2012 годзе складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў, а ў 2013–2014 гадах будзе разлічвацца па формуле.Асноўнымі складальнікамі пры гэтым стануць цана газу для спажыўцоў
Паводле дамоўленасцяў,
у 2012 годзе Беларусь набудзе ў «Газпрома» 22,5 млрд. кубаметраў газу, у 2013 і 2014 гадах — па 23 млрд., прычым кантракт прадугледжвае магчымасць карэкціроўкі аб’ёмаў.
Згодна з кантрактам на транспарціроўку газу цераз тэрыторыю Беларусі тарыф на транспарціроўку тысячы кубаметраў газу па газаправодах ААТ «Белтрансгаз»
у 2012 годзе складзе 2 долара на 100 км,а ў 2013–2014 гадах будзе штомесяц разлічвацца па формуле. Тарыф на транспарціроўку газу па беларускім участку газаправода Ямал — Еўропа будзе штомесяц разлічвацца па формуле на працягу ўсяго тэрміну дзеяння кантракта.
У адпаведнасці з дагаворам
Такім чынам, расійская кампанія стане ўладальнікам 100% акцый ААТ «Белтрансгаз».
Мінімальны ўзровень нацэнкі на газ, які рэалізуецца «Белтрансгазам» спажыўцам Беларусі, з 1 студзеня 2012 года складзе 15,95 долара за тысячу кубаметраў, а з 2013 па 2031 гады будзе карэктавацца на велічыню інфляцыі.
З 1 студзеня 2032 года ўзровень мінімальнай нацэнкі будзе рэгулявацца ўпаўнаважаным органам Беларусі ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Пры гэтым нацэнка не можа быць ніжэй за ўзровень, які кампенсуе затраты і інвестыцыі ААТ «Белтрансгаз», уключаючы эканамічна абгрунтаваную норму прыбытку, і ў любым выпадку будзе не ніжэй за 11,09 долара за тысячу кубаметраў.
Сёння ж паводле вынікаў пасяджэння ВДС прэм’
Акрамя гэтага, падпісана пагадненне аб выдзяленні Расіяй Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту на будаўніцтва АЭС.
Некалькімі гадзінамі раней на пасяджэнні прэзідыума ўрада РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што
Расія выдзеліць Беларусі крэдыт для будаўніцтва АЭС да 10 мільярдаў долараў на 15 гадоў.
Падпісаныя сёння пагадненні ў газавай сферы ставяць «вялікую тлустую кропку» на газавых спрэчках паміж Масквой і Мінскам, заявіў журналістам паводле вынікаў пасяджэння ВДС міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко.





