Прадстаўнік пацярпелага ад выбуху ў мінскім метро непаўналетняга Арцёма Дзямненкі, яго бацька Віктар Дзямненка, ацаніў кампенсацыю маральнага ўрону ў 5 млрд. рублёў. Пра гэта ён заявіў 5 кастрычніка падчас судовага пасяджэння па справе аб тэракце ў мінскім метро.
Як паведаміў Віктар Дзямненка, яго сын Арцём з сябрам ехалі ў метро і «літаральна за некалькі секунд да выбуху прайшлі ў першы вагон электрацягніка, які прыбыў на станцыю «Кастрычніцкая». «Яны ўбачылі яркую ўспышку і пачулі хлапок. На іх расплавілася адзенне», — сказаў Дзямненка.
Яму пра здарэнне з сынам паведамілі супрацоўнікі метрапалітэна, пазваніўшы з мабільнага тэлефона Арцёма. Дзямненка даведаўся, што сына вывелі з выхаду са станцыі «Купалаўская» на вуліцы Маркса. «Машыны хуткай дапамогі былі запоўненыя. Аднак адзін грамадзянін, як пазней я высветліў — супрацоўнік міліцыі, адвёз хлопчыкаў у
Калі б не ён, магчыма, мой сын назаўсёды страціў бы зрок», — сказаў Дзямненка.
Паводле яго слоў, Арцём атрымаў шматлікія асколачныя раненні, апёкі
Паводле слоў Дзямненкі, яго сыну неабходна рабіць яшчэ адну аперацыю — у яго сур’ёзна пашкоджана адно вока. «Аперацыя заключаецца ў перасадцы рагавіцы вока і імплантацыі крышталіка. Калі зрок у выніку гэтых аперацый не адновіцца, то, як мне сказалі ўрачы,
магчыма, будзе ўскладненне і на ўцалелае вока, у выніку чаго мой сын можа страціць зрок», — заявіў Дзямненка.
Ён зазначыў, што перажытае бацькамі «практычна немагчыма вызначыць у грашовым выражэнні».
Разам з тым бацька непаўналетняга заявіў, што маральныя пакуты ён ацэньвае прыкладна ў 500 тысяч еўра, або 5 млрд. рублёў.
Выступоўца таксама прасіў суд выправіць памылку ў заключэнні ўрачоў аб прычыне інваліднасці яго сына. Паводле слоў Дзямненкі, у гэтым дакуменце ў графе аб прычынах інваліднасці напісана, што такіх прычын няма. Ён папрасіў суд хадайнічаць аб тым, каб медыкі запісалі ў графу аб прычынах інваліднасці «ў выніку выбуху ў мінскім метро».
Суддзя Аляксандр Федарцоў паабяцаў, што адпаведнае рашэнне суда будзе вынесенае пазней і адпраўленае ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
5 кастрычніка ў судзе прадоўжылася даследаванне пратаколаў допыту тых пацярпелых, якія на суд з’явіцца не змаглі.





