Беларусь і Расія да канца года плануюць выйсці на праекты дакументаў па стварэнні аўтахолдынгу з удзелам ААТ «МАЗ"і «КамАЗ»,
паведаміў першы віцэ-прэм’ер РБ Уладзімір Сямашка.

«Ёсць пэўны графік, асноўнымі выканаўцамі з расійскага боку выступаюць «Растэхналогіі «і КамАЗ, з беларускага — Мінпрам і МАЗ. Гэты графік перадугледжвае, што да канца года мы павінныя выйсці на праекты дакументаў, дзе знойдуць адлюстраванне ўмовы існавання холдынгу, каб выконваліся інтарэсы і расійскага, і беларускага боку», — сказаў Сямашка.

Пры гэтым ён яшчэ раз заявіў, што інтарэсы Беларусі не зводзяцца да продажу МАЗа. Паводле словаў Сямашкі, стварэнне аўтахолдынгу не значыць, што Беларусь будзе прадаваць пэўны пакет акцый. Супрацоўніцтва будзе будавацца на аснове перадачы ў кіраванне «Росбелаўто» часткі акцый як КамАЗа, так і МАЗа, а таксама іншых заводаў, якія ўваходзяць у іх інфраструктуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?