ФСБ Расіі падазрае, што тэракт на cтaнцыі-мeтpo «Кастрычніцкая» ў Мінску мог арганізаваць расеец Віктар Дваракоўскі.

23-гадовага Віктара Дваракоўскага шукаюць па ўсёй тэрыторыі Расіі па падазрэнні ў тэрарызме з 6 сакавіка 2011 года.

— Да мяне за гэты час прыходзілі ўсяго некалькі разоў. Апошні раз у дом заявіліся людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі ФСБ. Яны сказалі, што шукаюць Віцю, што гэта ён мог падарваць тую бомбу ў мінскім метро, — распавядае маці Віктара Ірына Дваракоўская.

Паводле інфармацыі Life News, усяго праз некалькі гадзін пасля выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску,

ФСБ стала адпрацоўваць версію пра тое, што да тэракту можа быць датычны менавіта Віктар.

— Адразу пасля выбуху ў Мінску да нас прыходзілі супрацоўнікі спецслужбаў і зноў апытвалі наконт асобы і месцазнаходжання Дваракоўскага, але мы даўно не маем ніякай інфармацыяй пра яго, — распавялі ў Стаўрапольскай краёвай арганізацыі «Духоўнае кіраўніцтва мусульман».

Пакуль сілавікі шукалі Віктара ў Расіі, экстрэміст мог перасекчы мяжу па падробленым пашпарце

і схавацца ў Беларусі, дзе і падрыхтаваць тэракт.

— Да нас паступіў загад праверыць сем’і ўсіх экстрэмістаў-радыкалаў на Паўночным Каўказе і ўсталяваць іх месца знаходжання, — паведамілі Life News ў праваахоўных органах ПКФА. — Сярод апытаных былі родныя і знаёмыя Віктара Дваракоўскага.

Яго можна назваць самым вядомым рускім вахабітам.

Ні маці, ні родныя Дваракоўскага не змаглі дапамагчы следству. Яны не бачылі Віктара больш за паўгода.

— Мяркуючы па фотаробаце, які адшукваецца па падазрэнні ў выбуху, ён вельмі падобны на Дваракоўскага, — працягвае крыніца.

Віктар Дваракоўскі вядомы як адзін з блізкіх паплечнікаў Віталя Раздабудзькі і яго жонкі Марыны Хорашавай. Утраіх яны прайшлі падрыхтоўку ў адным з лагераў баевікоў, дзе іх навучылі мінна-выбуховай справе і тэхніцы здзяйснення дыверсій.

Віталь Раздабудзька падазраваўся першапачаткова як выканаўца тэракту ў Дамадзедава, аднак пазней ён і яго жонка падарваліся ў Дагестане ў селішчы Губдэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?