Завяршыўся прыём работ на конкурс Belarus Press Photo 2011.У гэтым годзе свае фатаграфіі даслалі 72 аўтары. Гэта менш, чым у мінулым годзе — тады ў конкурсе маглі ўдзельнічаць фатаграфіі, зробленыя на працягу апошніх 5 гадоў.Адпаведна колькасць фатографаў, якія працавалі на працягу такога прамежку часу, была большай.
Разам з тым на адрас Belarus Press Photo 2011 было даслана каля 2000 здымкаў, што значна перавышае колькасць фатаграфий, якія прынялі ўдзел у першым конкурсе. Яна павялічылася за кошт змянення правіл прыёму серый здымкаў.
Многія аўтары ўдзельнічаюць у конкурсе ўпершыню. Гэта сведчыць аб росце яго папулярнасці. Не абыйшлося таксама без прыемных нечаканасцяў. Да прыкладу, на адрас конкурсу прыйшлі заяўкі ад фатографаў з падобнымі прозвішчамі — Зяньковіч, Зянько і Зянькоў.
У бліжэйшы час усе конкурсныя работы будуць адсартаваныя і разасланыя членам журы.
0
0
0
0
0
0