Аднаго з навучэнцаў Гомельскагапрафэсійна-тэхнічнага каледжа кулінарыі кіраўнікі разам з псіхолагам прымусілі чытаць газету Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссия». І не адну, а цэлыя дзве
— менавіта два тыя нумары, дзе змешчаны артыкулы «За кулисами одного заговора» пра падзеі ў Менску 19 снежня — адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.
«Першы раз была гутарка з дырэктарам і завучам, — распавёў навучэнец карэспандэнту маніторынга, — а потым выклікалі і да псіхолага. Там давалі чытаць дзве газеты „Советская Белоруссия“ — пра тое, што нібыта было 19 снежня. (У „Советской Белоруссии“ дзве часткі былі). І яшчэ Адміністратыўны кодэкс чытаў».
Навучэнец каледжа 19 снежня быў у Мінску на плошчы Незалежнасці. Там яго схапілі спецназаўцы, і хлопец адседзеў 10 сутак адміністратыўнага арышту.
У Гомелі навучэнца выклікалі спачатку на допыт у абласное ўпраўленне КДБ, а 25 студзеня вынеслі яшчэ і афіцыйнае папярэджанне.





