Фота Радыё Свабоды
Пра гэта зрынуты прэзідэнт Кыргызстану заявіў у Мінску на адмыслова скліканай
Бакіеў заявіў, што для сустрэчы з журналістамі ўзнікла неабходнасць, бо ён не можа проста так «слухаць, глядзець і маўчаць на сітуацыю ў Кыргызстане».
«І гэта зноў вешаюць на мяне і маіх сваякоў, — працягвае К.Бакіеў. — Часовы ўрад абсалютна не кантралюе сітуацыю і не ведае, што рабіць».
Былы прэзідэнт кажа, што ў краіну зараз трэба ўводзіць войскі АДКБ, каб забяспечыць бяспеку грамадзян.
Бакіеў заклікаў узбецкі і кіргізскі народы спыніць кровапраліцце.
«Дзяліць там няма чаго», — гаворыцьэкс-лідэр Кыргызстану.
«Мусіруюцца чуткі, што я хачу вярнуцца ў Кыргызстан. Такога і ў думках няма. Прашу спадарыню Атунбаеву і іншых рабіць не проста гучныя справы, а займацца бяспекай людзей», — кажа К.Бакіеў.
«Хачу звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аказаць гуманітарную дапамогу. Не часоваму ўраду, а людзям, каб было людзям, што есці»





