Фото: Shutterstock

Фото: Shutterstock

Штогод у свеце для вытворчасці паўправаднікоў выкарыстоўваецца 540 тон неону. Асноўнымі спажыўцамі гэтага інертнага газу з’яўляюцца краіны-лідары па вытворчасці электронікі — ЗША, Тайвань, краіны Еўропы, Японія, Карэя, Кітай, Індыя і Тайланд. Менавіта ў гэтыя краіны два ўкраінскія заводы пастаўлялі неон, закрываючы ў сукупнасці да 50% сусветнага попыту на яго.

«Інгаз» — прадпрыемства, што знаходзіцца ў Марыупалі, спыненае з першых дзён вайны, Cryoin Engineering з Адэсы таксама не працуе, бо вакол горада кружаць расійскія самалёты і судны.

Другім буйным вытворцам неону была Расія, якая ва ўмовах санкцый, верагодна, не здолее пастаўляць прадукцыю на сусветны рынак.

Праз гэтую сітуацыю попыт на неон значна перавышае прапановы на рынку, што, як паведамляе South China Morning Post, выклікала імгненны рост коштаў — з 290$ за кубічны метр у мірны час да 2500$ цяпер.

Неон таксама выкарыстоўваецца для вытворчасці лазернай і крыягеннай тэхнікі, у святлатэхніцы і рэкламе, радыёэлектроніцы і медыцыне.

У свеце ўзнік дэфіцыт камп’ютарных чыпаў. Як так здарылася і чаму ад гэтага цярпяць цэлыя індустрыі?

Эвалюцыя гаджэтаў

Як Украіна робіць стаўку на беспілотнікі ў абароне ад Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0