Кот адзін і кот другі
Елі з макам пірагі.
Трэці і чацвёрты кот
Маслам мажуць бутэрброд.
Пяты кот і шосты зранку
Елі смачную аўсянку.
Сёмы кот і восьмы кот
П’юць са сподкаў малако.
Кот дзявяты і дзясяты
Налілі сабе гарбаты!
Каб спяваць, гуляць і бегаць —
Трэба ўсім як след паснедаць!
Чытайце таксама: Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць купалаўцы ВІДЭА
Чытайце таксама: Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
0
0
0
0
0
0