19-ю нядзелю запар у Мінску праходзяць дзённыя пратэсты супраць існуючай улады і гвалту з боку сілавікоў. З 22 лістапада акцыі трансфармаваліся ў фармат лакальных. У Мінску такіх праходзіць некалькі дзясяткаў.
19:55
Міліцыя Мінска абвергла тое, што супрацоўнік пры затрыманні жанчыны збіў яе з ног:
«Адзін з удзельнікаў так званага маршу ў спробе схавацца збіў дзяўчыну з ног. Супрацоўнік, які знаходзіўся ў той момант паблізу, спрабаваў прадухіліць падзенне грамадзянкі, але, дапамагаючы, упаў сам.
Маладога чалавека затрымалі. Яго і дзяўчыну даставілі ў Савецкае РУУС для разбіральніцтва».
Onliner.by
17:55
Як і тыдзень таму, сёння не закрывалі станцыі метро і не адключаўся мабільны інтэрнет
16:50
Сельгаспасёлак, Цнянка, ЖК «Магістр», Малінаўка, Першамайскі, Камароўка, Захад, Машэрава і многія іншыя раёны выйшлі сёння на маршы ў сталіцы.
16:20
Ждановічы Мінскага раёна сёння партызанілі.
16:15
Паводле звестак праваабаронцаў, сёння ў Салігорску быў затрыманы старшыня страйкама «Беларуськалія» Анатоль Бокун.
У спісах праваабаронцаў ужо больш за тры дзясяткі чалавек.
16:10
У Гродне затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку «Нашага слова» Алену Кавальчук.
Перад затрыманнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканне, дзе працавалі журналісткі, ламіліся «людзі ў цывільным». Сілавікі абяцаюць «праверыць дакументы і адпусціць».
16:05
А гэта мінская Малінаўка
15:26
На гэты момант каналу @spiski_okrestina вядомыя імёны 36 затрыманых на пратэстах, у спісе «Вясны» — 22 чалавекі.
15:10
Сілавікі затрымалі хлопца, які стаяў каля выхаду з метро «Пушкінская», дзе знаходзіцца мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму. Відавочца сцвярджае, што малады чалавек проста стаяў.
Кропкавыя затрыманні таксама былі на Партызанскай і на вуліцы Чыгуначнай.
15:05
Бараўлянцы скандуюць: «Стаім мэтанакіравана і нахабна». Так старшыня КДБ Іван Церцель сказаў пра застрэленага дэманстранта Тарайкоўскага.
А яшчэ яны водзяць карагод вакол ялінкі і патрабуюць свабоду палітзняволеным.
14:50
Калона ў Серабранцы.
14:44
Tut.by
14:24
Тым часам калона з Брылевічаў аб'ядналася з Малінаўкай.
14:20
Onliner.by
Onliner.by
Onliner.by
У раёне Залатой Горкі здарыўся разгон. Па словах чытачоў, калону прыкладна з пяцідзесяці чалавек разагналі сілавікі, якія выскачылі з мікрааўтобусаў. Як мінімум некалькі чалавек былі затрыманыя, паведамляе Onliner.by.
Адзін з супрацоўнікаў міліцыі паваліў на зямлю жанчыну і ўпаў сам. Пасля гэтага дзяўчыну адвялі машыну.
14:10
13:30
Жыхары «Маяка Мінска» пагулялі па раёне з паўгадзінкі і спакойна разышліся да прыезду сілавікоў. Выйшлі таксама Чыжоўка і Зялёны Луг. А вось на Грушаўцы адбыліся затрыманні — шэсць чалавек.
13:05
Вяснянка
12:50
Тым часам выйшла на свабоду пасля 42 сутак арышту Вольга Хіжынкова. За суткі да вызвалення яе перавезлі ў Жодзіна і выпусцілі раней на некалькі гадзін, каб сустрэла як найменей людзей.
12:22
Навапалачане скандуюць «Трыбунал», а жыхары аграгарадка Прылукі, што на Міншчыне, пранеслі вялікі сцяг.
12:10
А гэта — Шчомысліца.
12:02
Нядзельныя маршы і ланцугі салідарнасці ў розных раёнах сталіцы.
11:55
Знакамітая амерыканская актрыса і спявачка, удава Курта Кабейна Кортні Лав выказала захапленне акцыяй беларусак у падтрымку зняволенай Вольгі Хіжынковай.
11:11
Апошнія навіны пра трактары. Вось як апісвае тое, што адбываецца, афіцыйны тэлеграм-канал Віцебскага аблвыканкама:
— Гістарычны момант! Сёння новенькія трактары МТЗ адправяцца ў аграпрамысловыя арганізацыі Віцебскай вобласці. Усяго ў рэгіён паставяць звыш 350 трактароў розных мадэляў. Адгрузка будзе ажыццяўляцца з Мінска, пасёлка Абчак і Смаргоні.
Да месцаў прызначэння тэхніка (а гэта звыш 230 адзінак) паедзе не толькі сваім ходам. Транспартаванне трактароў будзе ажыццяўляцца чыгуначным транспартам.
Тэлеграм-канал Віцебскага аблвыканкама
10:59
Тым часам трактары з чырвона-зялёнымі сцягамі на Філімонава павольна едуць парамі, займаючы дзве паласы.
10:53
Раніцай у раёне станцыі метро «Спартыўная» залуналі сцягі.
10:45
У Мінску ў суправаджэнні міліцэйскай машыны пад песню «Любімую не аддаюць» едуць трактары. Таксама людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі былі заўважаныя на праспекце Незалежнасці. Відаць, яны і будуць чакаюць гэтыя трактары, што кіруюцца з раёна МТЗ.
10:40
10:32
Каменная Горка
10:20
10:10
Ранняй раніцай на марш выйшла Сухарава.