Пуцін на сваёй прэс-канферэнцыі выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі.

«Беларусь — я ўжо шмат разоў выказваўся на гэты конт. Зыходжу з таго, што трэба даць магчымасць беларускаму народу ўнутры разабрацца са сваімі пытаннямі, вырашыць іх у спакойным рэжыме. Прэзідэнт Лукашэнка выказваўся на гэты конт неаднаразова, я з ім згодны ў тым, што трэба рабіць гэта ў спакойнай, рытмічнай абстаноўцы. Ён ініцыяваў змены ў канстытуцыю. Паглядзім, як гэта будзе ўсё адбывацца. Тут хацелася толькі дамагчыся аднаго: без умяшання звонку. Тое, што мы бачым цяпер, на жаль, гэта ўмяшанне мае месца быць —гэта інфармацыйная, палітычная, фінансавая падтрымка апазіцыі з-за мяжы. З-за мяжы нічога добрага ніколі не атрымліваецца», — сказаў ён.

Па словах Пуціна, гэта мае прынцыповае значэнне.

«Як бы цяжка, цяжка і нават доўга гэта не адбывалася, гэта павінна паспець унутры грамадства. Усё, што ўкінута звонку, працуе не як супакойшчык сітуацыі, а як выбуховая прылада, як граната. Не дапамагае ніколі. Трэба проста набрацца цярпення і пачакаць. Дапамагаць усім палітычным сілам не канфліктаваць адзін з адным, а наладзіць усіх на пазітыўны дыялог, накіраваны на абарону інтарэсаў грамадзян», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0