За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1689 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 1608 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.
Рэкорд быў 28 лістапада — 1691 выпадак (учора, 1 снежня, было 1572).
З пачатку пандэміі налічылі 139 908 выпадкаў. Выздаравелі 117 195 пацыентаў.
За ўвесь час памерлі 1174 чалавекі (+8 за суткі).
За мінулыя суткі выканалі 27 тыс. 556 тэстаў. Усяго ў краіне правялі 3 306 693 тэсты





