Найважнейшы фактар развіцця дзяржавы — гэта ўстойлівасць. Сістэму адносін, якая склалася ў краіне, ні ў якім выпадку нельга расхістваць. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БелТА загадчык кафедры гісторыі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужаны работнік адукацыі Уладзімір Кошалеў.
73-гадовы гісторык адзначыў, што Беларусь «развіваецца ўстойліва і паступова, без рэзкіх, скачкападобных зменаў. І гэта добра дазваляе дамагацца найлепшых вынікаў».
Сучасны этап гісторыі Уладзімір Кошалеў ахарактарызаваў як «вельмі неспакойны, турбулентны і непрадказальны».
У такой сітуацыі, на яго думку, асабліва важна, як павядзе сябе грамадства. «Найважнейшым фактарам развіцця з'яўляецца ўстойлівасць. Ні ў якім разе нельга расхістваць тую сістэму адносін, якая склалася ў нашай краіне, якія б ні былі да яе прэтэнзіі. Варта толькі разбурыць гэтую сістэму, і ўсё паляціць дагары нагамі. Мы не выстаім», — лічыць Уладзімір Кошалеў.