Вось і лета прыйшло. Зноў едзеце на выходныя на возера? Дык паехалі разам! Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае наведаць унікальныя Блакітныя азёры, прайсціся экасцежкай ды заехаць у некалькі аўтэнтычных мясцін.
Экскурсія пачнецца з Шэметава.
Адна з самых старадаўніх вёсак Беларусі, што згадваецца яшчэ ў XV ст. Тут можна агледзець рэшткі сядзібы Скірмутаў і касцёл Св. Дзевы Марыі Нястомнай Дапамогі з унікальнымі аконнымі вітражамі.
Засвір. Засвірскі касцёл і кляштар кармелітаў — помнік архітэктуры барока пачатку XVIII ст. Ёсць тут і нямецкі салдацкі цвінтар часоў І сусветнай.
Свір. Маляўнічы пасёлак, які раскінуўся на беразе аднайменнага возера можа расказаць шмат сваіх гісторый, а таксама здзівіць велічным касцёлам Св.Мікалая.
Камарова. Тут можна пабачыць, як жыла багатая шляхта на мяжы XIX-XX стагоддзяў — захавалася цэлая сядзіба тых часоў.
Прыродны комплекс «Блакітныя азёры» - частка нацыянальнага парку «Нарачанскі». Пройдземся экалагічнай сцежкай! Яе працягласць — сем кіламетраў, але палохацца не варта: стаміцца вы не паспееце. Нас чакаюць краявіды, купанне ў чыстым возеры, паляны кветак і хвоя «Стары манах», каля якой можна загадаць запаветнае жаданне.
Цана білета: 45 руб. (у яе ўваходзіць усё, апроч абеда).
Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713





