Раскамнагляд заблакаваў музычны сэрвіс Last.fm, рэсурс недаступны з Расіі пачынаючы з чацвярга. У выгрузцы рэестра забароненых сайтаў для правайдараў змяшчаецца спасылка на старонку песні «Русь, проснись!» беларускага гурта Apraxia, паведамляе «Медиазона».
На заблакаванай старонцы ўбудавана відэа з песняй Apraxia на YouTube.
Паводле афіцыйнага рэестра, доступ да старонкі з песняй «Русь, проснись!» блакуецца на падставе рашэння Благавешчанскага гарадскога суда ад 24 верасня мінулага года.
Песня занесеная ў рэестр экстрэмісцкіх матэрыялаў Мінюста пад нумарам 4795 на падставе таго ж рашэнні суда.
Між тым, паводле інфармацыі сэрвісу «Антизапрет.инфо», у рэестры змяшчаецца спасылка на старонку песні чачэнскага барда Цімура Муцураева «Рай под тенью сабель», напісанай у 1997 годзе. Песня прысвечана чачэнскай вайне.
Last.fm — найбуйнейшы ў свеце сеткавы каталог музыкі.





