Зборная ЗША разграміла каманду Канады ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету па хакеі. Сустрэча завяршылася з лікам 4:1.
У фінале, які пройдзе 20 мая, згуляюць Швецыя і Швейцарыя. Скандынавы будуць абараняць тытул, які яны заваявалі летась. Турнір праходзіць у Даніі з 4 па 20 мая.





