Аварыя адбылася на гарналыжным курорце Гудауры ў Грузіі.
Прычынай аварыі на пад'ёмніку лічыцца адключэнне электраэнергіі — з-за гэтага крэслы пакаціліся ўніз па канатнай дарозе і сутыкнуліся адзін з адным. Частка пацярпелых атрымала дапамогу на месцы, восем чалавек былі дастаўлены ў бальніцу, сямёра з іх да гэтага часу знаходзяцца ў клініцы.
На шчасце, ніхто не загінуў і няма цяжкіх пашкоджанняў, паведамляюць медыкі.
Вядома, што адна з пацярпелых на канатнай дарозе жанчын цяжарная. Яе стан асабліва моцна турбуе медыкаў, бо пацыентка скардзіцца на боль у спіне.
Усе пацярпелыя ў аварыі знаходзяцца ў свядомасці і іх жыццю нічога не пагражае.





