Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі, якія курсуюць у далёкае замежжа, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
фота Юліі Бальцэвіч
Таксама на сайце Беларускай чыгункі з'явілася магчымасць купляць квіткі з электроннай рэгістрацыяй на ўнутраныя цягнікі іншых чыгуначных адміністрацый.
Нагадаем, купля квітка з электроннай рэгістрацыяй праз інтэрнэт дазваляе пасажыру здзейсніць паездку без афармлення квітка ў касе. Такія цягнікі адзначаныя на сайце значком ЭР.
Пры пасадцы ў цягнік неабходна паказаць дакумент, які сведчыць асобу пасажыра, пазначаны ў замове. А пры праездзе ў міжнародным цягніку — дадаткова бланк электроннага квітка, раздрукаваны на аркушы паперы фармату А4.





