Прынамсі 27 чалавек загінулі ў выніку нападу ўзброеных людзей на папулярны ў турыстаў курорт Сус на ўзбярэжжы Туніса, паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў краіны.
На месцы была чутная страляніна. Адзін з нападнікаў забіты, паведамілі ўлады.
Прадстаўнік туніскага МУС Мухамед Алі Аруі паведаміў, што сярод ахвяраў — у асноўным турысты, аднак не ўдакладніў іх нацыянальнасці. Як паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс, сярод загінулых — у асноўным немцы і брытанцы.
Некаторыя відавочцы паведамлялі аб выбухах, але афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.
У міністэрстве ўнутраных спраў Туніса паведамілі Бі-бі-сі аб «тэрарыстычным нападзе» і наяўнасці ахвяраў, аднак не прывялі іншых падрабязнасцей.





