На тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1» у цэнтры беларускай сталіцы ў чацвер быў знойдзены лось. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Інфармацыя пра выяўленне дзікай жывёлы паступіла ўчора ў 17:14. «Сумесна з прадстаўнікамі прадпрыемства «Мінская лесапаркавая гаспадарка» прымаліся меры для загону жывёлы», - праінфармавалі ў сталічным упраўленні МНС.
Між тым, у Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адзначаюць, што дзікія жывёлы апошнім часам наведваюць сталіцу не часта. Да прыкладу, ласі робяць візіты ў сярэднім 3-5 разоў у год, у той час як некалькі дзесяцігоддзяў таму штогод фіксавалася да 15-20 такіх фактаў.
0
0
0
0
0
0