Кадр з гульні Blastar for HTML5

Кадр з гульні Blastar for HTML5

У біяграфічнай кнізе Эшлі Вэнса «Elon Musk: Tesla, SpaceX, and the Quest for a Fantastic Future» быў апублікаваны код відэагульні Blastar, напісанай Маскам у 12 год. Супрацоўнік Google Томас Лорэт Лінарэс перапрацаваў код для магчымасці гульні праз інтэрнэт, распавядае Geektimes.

Згуляць у Blastar можна тут.

Гульня дастаткова простая, яна нагадвае камбінацыю Space Invaders і Asteroid. Гульцу на двухвымяровай прасторы трэба расстрэльваць сваім касмічным караблём караблі праціўніка.

Вядома, Blastar не параўнаць з сённяшнімі відэагульнямі. Але па мерках 80-х гадоў і з папраўкай на ўзрост аўтара выглядае яна някепска. Сцвярджаецца, што часопіс «PC and Office Technology» у 1984 годзе купіў гульню ў Маска за 500 даляраў.

Сёння Маску 43 года. Створанай ім (і прададзенай у 2002 годзе за 1,5 млрд даляраў) плацёжнай сістэмай PayPal карыстаюцца 165 млн чалавек, яго кампанія Tesla выпускае папулярныя электрамабілі, а яго SpaceX запускае касмічныя грузавікі да МКС.

Праўда, час ад часу Маску прыходзіцца ночыць у сябра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?