Бронзавы прызёр леташняга футбольнага чэмпіянату «Шахцёр» ў другім туры цяперашняга першынства 19 красавіка не змог перайграць на выездзе аднаго з дэбютантаў — «Славію». Лік нічыйны — 1:1. Гаспадары вызначыліся першымі (Лапцеў, 42), затым госці аднавілі раўнавагу (Януш, 68).

Астатнія вынікі нядзелі: «Дынама» Мн — БАТЭ - 0:2 (М.Валадзько, 56, Радзівонаў, 76), «Слуцк» — «Тарпеда-БелАЗ» — 1:1 (Марахоўскі, 66 — Платонаў, 39), «Белшына» — «Віцебск» — 1:1 (Галюза, 60 — Коўб, 34, з пенальці).

У панядзелак згуляюць «Дынама» Бр і «Мінск».

Напярэдадні нулявыя нічыі былі зафіксаваныя ў матчах «Нафтан» — «Граніт» і «Гомель» — «Нёман».

Становішча каманд: БАТЭ — 6 ачкоў (2 гульні; розніца мячоў 3-0), «Шахцёр» — 4 (2; 3-1), «Гомель» — 4 (2; 2-0), «Дынама» Бр - 3 (1; 3-1), «Віцебск» — 2 (2; 2-2), «Граніт» — 2 (2; 1-1), «Нёман» — 2 (2; 1-1), «Нафтан» — 2 (2; 0-0), «Мінск» — 1 (1; 0-0), «Славія» — 1 (2; 1-2), «Тарпеда-БелАЗ» — 1 (2; 2-4), «Белшына» — 1 (2; 1-3), «Дынама» Мн — 1 (2; 1-3), «Слуцк» — 1 (2; 1-3).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?