Каталонцы пашыхтаваліся ў выглядзе літары V

Каталонцы пашыхтаваліся ў выглядзе літары V

Тысячы жыхароў Каталоніі ўзялі ўдзел у дэманстрацыі ў Барселоне, патрабуючы атрымання права на правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна ад Іспаніі.

Удзельнікі акцыі размахвалі сцягамі Каталоніі і выстройваліся ў форме літары «V», паказваючы сваё жаданне галасаваць.

Каталонскія актывісты натхняюцца прыкладам Шатландыі, дзе 18 верасня пройдзе рэферэндум аб выхадзе са складу Вялікабрытаніі.

Рэгіянальны ўрад хоча правесці рэферэндум 9 лістапада, аднак урад Іспаніі сцвярджае, што гэта незаконна.

Каталонія з'яўляецца адным з найбольш развітых рэгіёнаў Іспаніі, і там ужо даўно чуваць заклікі да незалежнасці.

Фатаздымак 360º з мітынгу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?