У Польшчы знік бацька чатырохгадовай мазыранкі, на лячэнне якой збіралі грошы

У Польшчы знік 42-гадовы жыхар Мазыра Сяргей Церабавец — бацька чатырохгадовай Лізы з дыягназам СМА, на лячэнне якой нядаўна сабралі больш за 1,8 млн даляраў. Мужчына павінен быў выехаць аўтобусам з Гданьска ў Менск, аднак з 10 красавіка не выходзіць на сувязь. Паведамленне з просьбай дапамагчы ў пошуках з'явілася ў сторыс інстаграм-акаўнта @liza_sma_sos, заўважыла «Люстэрка».

17.04.2024 / 16:30

Паведамленне з просьбай аб дапамозе ў пошуках Сяргея Церабаўца. Скрыншот старонкі @liza_sma_sos

Як сказана ў аб'яве, Сяргей Церабавец жыў у гданьскім раёне Заспа. Апошні раз яго бачылі 10 красавіка. Мужчына павінен быў сесці на аўтобус Гданьск-Мінск, аднак сувязь з ім перарвалася.

Сяргею 41 год, ён мае хударлявы целасклад, рост 170 см. У яго цёмна-русыя з сівізной валасы і карыя вочы, на правай руцэ татуіроўка «за вас». Тых, хто бачыў беларуса ці ведае інфармацыю пра яго, просяць звязацца з яго жонкай Людмілай па тэлефоне +375 (29) 8 379 885.

У мужчыны трое дзяцей, у тым ліку чатырохгадовая дачка Ліза, якой паставілі дыягназ СМА (спінальная мышачная атрафія) 2-га тыпу. На прэпарат «Золгенсма», укол якога здольны спыніць захворванне, дзяўчынцы трэба было сабраць больш за 1,8 млн даляраў. Збор быў закрыты ў пачатку лютага. 

Беларусы сабралі вялізныя грошы на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА

Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат

У Беларусі ўпершыню зацвердзілі пратакол лячэння дзяцей са СМА

Лячыць дзяцей са СМА за кошт сродкаў бюджэту не атрымаецца — Мінздароўя

Nashaniva.com