У Беларусі двое дзяцей са СМА, якія падыходзяць для правядзення геннай тэрапіі прэпаратам Zolgensma («Залгенсма»). Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбач, піша выданне Tochka.by.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час у свеце існуюць тры варыянты тэрапіі, якая можа дапамагчы дзецям са СМА. Адна з іх — самыя дарагія лекі ў свеце, кошт якіх перавышае $2 млн.

Намеснік міністра падкрэсліў, што для Беларусі цану ўдалося знізіць да $1,8 млн, але ўсё роўна яна застаецца непад'ёмнай для ўсіх сем'яў.

«Зразумела, што чыста за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту ў нас не атрымліваецца гэтага зрабіць», — заявіў Юрый Горбіч.

Чытайце таксама:

Маленькай Рыце збіраюць грошы на дарагі ўкол

Беларуская сям'я за дзень сабрала 1,5 мільёна даляраў на лячэнне сына. Грошы перавяла «Санта»

Хлопчыку з Брэста зрабілі самы дарагі ўкол у свеце. Грошы на яго збірала ўся краіна

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6