У Гродзенскай вобласці заўважылі вялікі статак зуброў

Вялікага князя беларускай прыроды заўважылі ля аграгарадка Новы Двор у Свіслацкім раёне.

11.03.2024 / 07:20

smartpress.by

Фота даслаў падпісчык smartpress.by. Паводле яго ацэнкі, у статку больш за 100 галоў.

Статак зуброў — гэта заўсёды самкі з дзіцянятамі. Самцы звычайна трымаюцца асобна.

Папуляцыя зуброў у Беларусі складае чвэрць ад сусветнай. Так, на канец 2021 года ў свеце налічвалася 9 554 зубры. З іх у Беларусі жыло 2 385 жывёл. 

Чытайце таксама:

У Расію адправілі яшчэ дзевяць белавежскіх зуброў

Двух беларускіх зуброў даставілі ў Кітай

З Белавежскай пушчы выйшлі амаль усе зубры. Куды і навошта?

Nashaniva.com