Фота: npbp.by

Фота: npbp.by

Як растлумачылі навукоўцы, месцы дыслакацыі зуброў у Белавежскай пушчы змяняюцца па сезонах.

«З надыходам восеньскіх халадоў лясныя ўчасткі, дзе жывуць гэтыя жывёлы, паступова змяняюцца на пашавыя і іншыя даступныя тэрыторыі. Абумоўлена гэта тым, што ў зімовы час года ў лесе для такіх буйных жывёл недастаткова натуральных кармоў, і яны вымушаныя шукаць яго на палях і сенажацях», — расказалі ў Нацпарку.

Зубры будуць знаходзіцца за межамі лясных масіваў усю зіму і раннюю вясну. У тым ліку яны будуць «пад'ядаць» рэшткі цукровых буракоў, кукурузныя катахі і нават пасевы азімых. Толькі ў маі, са з'яўленнем у лесе травяністага корму, жывёлы вернуцца ў свае традыцыйныя месцы пражывання.

Як адзначылі ў Нацпарку, такая заканамернасць у жыцці белавежскіх зуброў адзначаецца з году ў год. Пры гэтым каля 20% усіх белавежскіх зуброў застаецца зімаваць у лясах на месцах іх зімовай падкормкі.

Фота: npbp.by

Фота: npbp.by

На пачатак гэтага года ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» налічвалася 730 зуброў (на 27 больш, чым летась).

Чытайце таксама:

У Літве зуброў вырашылі пасяліць каля мяжы з Беларуссю

Каб перавезці зубра з калгаснага статка ў сафары-парк, запрасілі спецыяліста з Якуціі і стварылі камісію з 26 чалавек

Мёд, балоты і дубы. Дзе і як адпачыць на Палессі восенню?

Клас
38
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
2